Старонка:У дому лепей (1911).pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

— 7 —


Дык вось па гэтых лістах ад Янкі я ўсё думаў, што было б добра, калі б ён вярнуўся.

Вось неяк я пішу — разумеецца не сам, чэлавек я не письменны, пісалі мне ў шынку́ у Элькі на Збаровой вуліцы — што с кузьней у мяне неупраўка, што чэкаю на цябе, сын мой Янка, што ты вернешся скора да дому…

Аж ён і пішэ: наўрад я вярнуся да вас; тут жыцьцё маё куды лепшае, чым у хаці. Што я заціркі і хлеба з мякінай ня відзеў? А тут у мяне што дзень кавалак мяса; сыты, чыста адзеты, прыдзе свята — атпачываю, іду ў госьці.

Засмуціўся я! Толькі і пацешаю сябе тым, што так на ўсім свеце дзеецца: як птушка, набраўшыся сілы, кідае гняздо і бацькоў, так і дзеці нашы, як вырастуць, навучацца, зарабляць на кавалак хлеба — кідаюць бацьку і матку… Калі там лепей — нехай з Богам там і жыве!

Але ўсёж такі, калі б ён вярнуўся — вялікая была бы для мяне карысць і пацеха!

Нарэшце кончылася Янкава служба. Пішэ ён мне, что знайшоў добрае мейсца на чыгунцэ, бяре пэнсію 35 рублёў і мае дармовую кватэру.

О! кажу да сябе — гэта так!

Далей пішэ, што збіраецца жаніцца; бярэ дзяўчыну ня так маладую, але гаспадарную, с пасагам, дачку дарожнага майстра, рускую. Цяпер, сабе думаю, Янка ужо мусі быць ніколі ня вернецца дамоў!

Прайшло з год, прыходзіць ліст і ў тым лісьце Янка пішэ, што інтэрэсы яго ідуць добра, што яму павялічылі пэнсію, ужо ён бярэ 45 рублёў, але разам с тым хочэ ў горадзе аткрыть сваю слесарню; грошы трохі сабраў, рэшту дае цесць.

І ешчэ пішэ, ці не захочу прыехаць да яго я; буду памагаць у рабоце, буду даглядаць работнікоў, а жыць мне будзе там весялей, чым дома у ваднэй хаце са зьядлівай бабай.

Гэтакую даль ехаць? Чужы край? за морэм?

Доўга думаў я: і хочэцца паглядзець, як жывуць людзі па чужых краёх, і грошы зарабіць хочэцца, і ехаць боязна: шкода пакідаць свой кут.

А ешчэ пайшоў я на кірмаш у Слупцы на Петра; вядома на такі хвэст аткуль там людзі ня зьехаліся, тлум народу са ўсіх блізкіх вёсак, навэт з далёку, з-за Мінска. Зайшоў ў цэркву, памаліўся; спаткаў знаёмых; з Язэпам с Патрэбы, ды з Міхалюком, што ўсё рыбу ловіць ды качак стрэляе, пашлі ў лясок каля могілак, сели сабе пад хвоей, вышлі па келішку, зьелі па добраму кавалку сала, разгаварыліся; я і кажу: вось дзела якое: сын мой служыць у дакаспійскім краі, у горадзе