Старонка:У дому лепей (1911).pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

— 8 —

Асхабадзе, паводзіцца яму добра і надумаў ён мяне туды перэвесьці.

Ці варта мне яго слухаць? Стары я ўжо, сколькі таго жыцьця засталася?

Што ж, куме, атказывае Язэп, доўга табе жыць, ці не — адзін Бог сьвяты ведае! А паспытаць шчасьця варта! Што тут высідзіш — нэндза, горэ! Зямлі пяць маргоў — тут і сей, і касі, і сам з дружынай карміся, і скаціну кармі, абуйся, адзенься и падаткі заплаці!

А Міхалюк дадае: праўда, ўсё гэта праўда! Каб ня жонка да нічога ды малые дзеці, — паехаў бы і я куды-кольвек.

Спытайся каго хочэшь: бяднейшых людзей ад нашых нема па ўсей Расеі, бо калі ў нас, можэ, ў каго і больш зямлі, чым у рускага, то за тое такая ж і зямля! Або пясок, або балота! Тут і сам жабраком памрэш. і дзеці ўсё сваё жицьцё гарэваць будуць. Едзь, дзядзька! — гэта ён мне кажэ.

Доўгі час я так думаў, і так і гэтак мазгамі перэкідаў; радзіўся і с панам.

— „Помню“, ціха сказаў Міхановіч.

Нарэшце пайшоў да Моўшы. Жыды — гэтые ўсё ведаюць.

А Моўша і кажэ: едзь, Тодар, шкадаваць ня будзеш: там можна мець ґешэфт, там рамясник патрэбен, плацяць за ўсё добра, не так, як у нас.

— А вы бы, пане Моўша, паехалі? пытаю.

— А чаму не? атказывае.

— А што вам перэшкаджае?

— Тодар, Тодар, кажэ Моўша: стары, а гаворыш, як малое дзеця! Куды ж нам, жыдом, можна ехаць? Усюды, гдзе можна троху зарабіць, гдзе можна мець які-такі слемазарны ґешефт — зараз „ня можна!“ Сядзі, гдзе радзіўся! І мне нават так здаецца — гэта ўсё мне Моўша кажэ — што, калі б у пекле можна было мець ґешэфт і аб гэтым даведаліся, дык нас і туды бы ня пусцілі, альбо пусцілі са ста чэлавекаў трох!

Як бы там ні было, зачаў я збірацца, а ад Янкі ліст за лістам: заве! Кузьню аддаў я Винцусю на час, пакуль вярнуся, прадаў карову, каня и ешчэ там таго-сяго, сабраў у такі способ рублёў са сто. Зачаў жэгнацца с суседзямі: не сварыўся я надта ні с кім, з усякім стараўся жыць ў згодзе, дзеля таго усякій да мяне з добрым словам, жычаць мне шчасьця на новым мейсцы.

А мне неяк маркотна: шкода і добрых людзей і сваей старай, цёмнай хаты… Ці вярнуся?

На машыну сеў я ў Мінску. Поезд атходзіў пад вечар.