Старонка:У дому лепей (1911).pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

— 9 —

Было гэта дні за 4 перад першай Прачыстай. Быў ціхі, цёплы дзень, так як бы сягоння. Сонцэ ярка асьвячала ўсю аколіцу, я углядаўся на наш горад. Ніколі мне не здарылася езьдзіць у тую старану і пакуль было відна я паглядаў на места, пазнаваў знаёмые дамы, катадру, сабор, губэрнатарскі сад, поезд прыбавіў ходу і дом за домам зачалі знікаць, счэз гошпіталь, бліснуло шчэ штось на сонцы — мусі быць крыж ад якой цэрквы і Мінск прапаў з маіх вачэй.

Адна станція — другая… Усё знаёмае! Ведама, блізка ад нас, ніякой перамены. І зямля такая ж; балота як бы крыху менш; мейсцами добрые, мурожные сенажаці.

Доўга я так глядзеў у вакно або стаяў на плашчадцы; ніяк не хацелася адарвацца ад свайго роднаго.

Заўтра, думаў, можэ нічога гэтаго не забачу, ўсё будзе па іншаму і так надоўга, на сколькі гадоў, можэ на веки!

І праўда! На другі дзень зрана прыехалі у Гомель. Ладнае места, вялікая рэка, на ей і чоўны, і баркі, і плыты, і параходы!

На станціі ўсякаго народу, найбольш, разумеецца, жыдоў, але шмат і нашых: мужыкі і тые, што у нас і ня тые, але ўсеж такі адразу відаць, што нашы.

А як ад’ехалій шчэ трохі, пачалася Украйна: на мужыках замест белых сьвітак — чорные и порткі чорные шырокіе, такіе шырокіе, што з аднэй пары можна было б зрабіць добрых дзьве! Народ чэрнявы і шмат мацнейшы за нашага. Земля зачалася лепшая: чэрназём.

Чым далей ехалі, тым земля лепшая і народ відаць багацейшы: хаты белые, чыстые, каля кожнае — сад; скаціна ані раўняцца з нашай: вялікая, здаровая, рогі доўгіе, закручэные!

У нас ўжо ўсе на кані робяць, асабліва бяднейше, а там і аруць валамі і езьдзяць на валах! Паўзе гэтакая пара вялізных быкоў, а украінец ляжыць сабе на панарадзе на бруху, люльку курыць і ні аб чым не дбае!

Ехалі мы так Украйнай дзьве пары. Земля зачала меняцца; лес саўсім прапаў, німа ні рэчэк, ні вазёр, нават і травы німа — высахла; вёсак не відаць, а на станціях усюды чорна ад вугальля; усе вагоны насыпаны вугальлем, горы вугальля навалены тут жэ каля дарогі. Гэта тут блізка капаюць вугальле.

Пан мусіць ведае, што гэта такое: з зямлі выкопываюць такое цьвёрдае як камень вугальле; трудна яго распаліць, але затое, калі распаліцца, гарыць лепш за дровы; ідзе яно на хвабрыкі, заводы, гдзе нема лесу і на апал дамоў.