Старонка:У дому лепей (1911).pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

— 10 —


Але неяк нудна у той старане: ўсё у сажы, нігдзе травінкі зялёнай не забачыш! Людзі ж жывуць добра.

Далей паехалі мы церэз казацкую зямлю: стэп ўсюды, ні лесу, ні травы, вады відаць мала, а вецер, не дай Божэ! Земля добрая! Ураджай у гэтым гаду быў вялікі, для таго у той час шчэ ня убраліся, у другіе гады у такую пару на полі чыста, аруць на зіму.

Паглядзеў я на іх гаспадарку: атпусці Божэ цяжкіе грахі!

— Што так? запытаўся Міхановіч.

— А як жэ! трохі плугам (сахі у іх нема, ўсё плуг) пакалышае, пасеіць, забарануе и — ўсё! Земля хоць і добрая, чарназём, але пахадзіць каля яе — што бы гэта вышла!

А малацьба! Тут жэ на полі разлажылі збожэ, прывязалі да каня якуюсь каменную шэсцярню, на кабылу улезла баба — паганяе, шэсцярня коціцца, давіць збожэ, і выціскае зярнё.

Аблічыце, паночку, сколькі тут можэ быць глуму!

На полі больш усё кабеты, бо шмат мужчын у такім вяку, што толькі і працаваць, на службе ў войску.

Вось гдзе саломы! на стэпе, у чыстым полі зложены так званые скірды; гэта калі ўзяць панскі дом, але так доўгі, як да возера — дык вось такіе бываюць скірды! І так проста на стэпе стаяць, ніхто не даглядае!

Далей — вялікае, багатае места — Растоў. Чэкаць трэба было гадзін с чатыры; хацеў разам з людзьмі схадзіць, паглядзець, што такі за горад, бо, як уважаю, павінен быць большы і багацейшы за наш Мінск, але баяўся заставіць рэчы — зладзейства там, не дай Божэ!

Так на вакзале прасядзеў увесь час.

Тут ужо усякага народу: жыды, армяне, чэркесы; каго толькі німа!

Крык, шум, ґвалт!

За Растовам пашоў Каўказ… Горы… Вось горы, паночкі мае! Ніколі ня думаў я, што можэ быць такая гара, што на вярху яе ляжыць снег і хоць сонцэ паліць так, што ад гарачыні ня ведаеш, куды дзецца, снег жэ ляжіць сабе і хоць бы што! Такіх гор шмат.

Увідзеўшы іх, я не зразумеў, што такое. Здалося так, як часам бывае, калі вёску на ўзгорку замяце снегам і сонцэ на яе свеціць.

Пытаю у суседа, а ён і кажэ: гэта каўказскіе горы і відзючі, што я чэлавек просты, зачаў тлумачыць, што і як:

Так Каўказам едучы, даехалі мы да Каспійскага мора.

Але трэба пано́м сказаць, што Каўказ ня ўсюды адна —