Старонка:У дому лепей (1911).pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

— 11 —

стайны, ня усюды горы, шмат нізкае, роўнае зямлі, а бліжэй да мора пашоў пясок і камень.

Як пабачыў я морэ — доўга глядзеў, як зачараваны: зялёная вада, усюды кругом вада; так, як у нас земля усюды канчаіцца лесам, альбо на стэпе усюды земля, там вада. а па ёй ходзяць хвалі, уздымаюцца, пеняцца і так без перэстанку. І хо́раша і страшна!

На заўтра а паўдні выежджаць…

Морэ неспакойна, шуміць, а я, што толькі праз (Сьвіслач перэезджаў, цяпер мушу ехаць праз такое вялікае сярдзітае морэ.

Заўтра Прачыстая…

Зазванілі ў цэркву… Пашоў…

Шчыра маліўся я аб тым, каб шчасліва перэехаць, каб на новым мейсцы добра было жыць, каб вярнуцца с часам да дому: а як свяшчэннік зачаў малітву аб тых, што плаваюць па моры, што ў дарозе, я стаў на калені; гляджу, разам са мной стала шмат людзей: і ім відаць у дарогу, і яны да Бога!

Параход атходзіў а другой гадзіне, а яшчэ а дзевятай я са сваімі клумкамі усеўся на сваім мейсцы. Ніколі ня відзеў я парохода, дык мне ўсё гэта дзіўно.

Так, як на чыгунцэ, 3 клясы; бяднейшые едуць у трэцей, у каго кішеня лепшая — едзе у другой, а хто хочэ саўсім панам ехаць, мець асобны пакой — бярэ білет у першай. Алеж за тое і плаціць!

Загудзеў сьвісток, задрыжаў параход, зашумелі калёсы… Наехалі… Знялі шапкі, перахрысціліся…

У каго засталіся знаёмые, зачалі махаць шапкамі, хуст камі… Прыстань і людзі робяцца ўсё меншые, скора ўжо і іх не відаць, толькі горад красуецца на высокім берэзе. Я ўсё аглядаўся, аж тут як таргане… Ледва ўтрымаўся! По такое? пытаю.

А мне атказываюць: вышлі у морэ, дагэтуль былі ў затоцэ; забыўся, як гэта по русску завецца.

Тут, паночку, пачало нас кідаць са стараны ў старану і кідала цэлые суткі (пару́). Параход кідала то на правую старану, то на левую, то ў ніз перадам, то задам; параход сум ужо лёг на бок, раптам устае і зараз жэ кладзецца на другую старану; ўсякая рэч ляціць, бьецца.

Хвалі так і кідаюцца, як шалёные; падбяжыць пад бок парахода, стукнецца аб яго, палецяць брызгі і пашла назад, але тут жэ бяжыць, яшчэ большая, высока ўзлетае, кідаецца на памост, разліваецца па ім, далей новая… Пазамачыла нас усіх, пазалівала рэчы.