Старонка:У дому лепей (1911).pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

— 12 —


А тут яшчэ новая беда: не ўсякі чэлавек можэ знесьці калі морэ пачне яго гойдаць, большая часць хварэе; памерці — не памрэ, а намучыцца ў волю.

Бабы плачуць, думаюць, што карабель не вытрымае, пойдзе на дно, дзеці крычаць, шум кругом… Цэлую ноч так і ня задрымаў, хоць сам. быў здароў — ўсе нават дзівіліся.

Разам са мной ехалі два жыды з Валожына, ехалі далёка, яшчэ далей ад мяне, кудысь у Бухарскае царства.

Чаго пацягнуліся так далёка, не сказалі, але відаць — пільны інтэрэс.

На другі дзень бура супакоілася. Зрабілася так ціха, цішэй, чым тут у панскім возеры; ні аднэй хвалі, вада гладкая, як шкло.

І што мяне здзівіла: вада такая чыстая, што, не зважаючы на глыбіню, — гэта ж морэ, мае паночкі, а не Сьвіслоч! ўсё відаць, што на дне дзеецца, як расце трава, ляжыць жвір, каменьня, як на дне ходзяць рыбы… Тут мне давелося відзець у першы раз на век жывога селедца, як ён сабе весела плавае глыбока у моры па самым дне!

Пад вечар другога дня паказалася земля.

Да берагу яще далёка, але ўжо відаць горы, не высокіе, не такіе, як на Каўказе, якіесь рудые, як бы с цэґлы. Чым далей едзім, тым лепей відзім зямлю, аднакаж не відаць ні травы, ні лесу. Смутны край!

І горача відаць там, калі ад берага дае жарам, як з добра распаленай печы, калі гаспадыня збіраецца пячы хлеб на вялікую дружыну.

Прыехалі. Пясок, пясок, пясок… Перанёс я свае рэчы. Поезд стаяў, чакаў на нас, але яшчэ было рана і нас ў вагоны пе пушчалі.

Зача́ў я аглядацца. Виджу: хатка, так, нават добрая, стаіць бокам, дзьверы расчынены насьцеж; у другім мейсцы відаць ак бы катушок саўсім развалены, але не ат старасьці, а так, як бы наўмысьне збурэны.

Гляджу далей: рельсы перакручэны, як бы з іх хто вяроўкі віў.

Пачынаю распытывацца.

І што ж бы паньства думалі? за тыдзень перад тым, як нам прыехаць, было тут землетрасеньне!

Земля трасецца!

Як жэ ж тут жыць на такой зямлі? як будавацца?

Канец нарэшце канцоў — кандуктар (с салдатаў) атчыніў дзьверы і мы паўлазілі у вагоны.

Сеў я кала вакна і гляджу.