Старонка:У дому лепей (1911).pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

— 13 —


На сэрцы смутна.

Прыглядаюся: чалавекаў з дванаццаць-пятнаццаць у аўчынных шапках, у халатах (после я даведаўся, што народ гэты называецца Сарты); адзін стаў спераду, падняў рукі, у гару, штось забарматаў, пастаялі так усе задраўшы галавы ў гару, потым усе разам паваліліся на зямлю, трохі палежалі, ускочылі, і зноў пастаялі і так разы тры-чатыры.

Гэта іх такая вячорная малітва. Вера іх такая самая, як у нашых татараў, але ні разу я ня відзеў, каб нашы калі маліліся, а у тых такі парадак, што гдзе б ён ня быў, а сваей парэ мусіць маліцца. Вылезлі з вагонаў і тут жэ на пяску спаўняюць закон свае веры.

На другі дзень зрана гляджу праз вакно: кругом нічога не відаць: пясок, альбо якаясь шэрая земля, але больш пясок.

І што ж паны думаеце? Што значыць моц Боская! І ў такім мёртвым пяску расце такі дрэва, знаходзіць для сябе якісь пасілак: праўда дрэва не паказнае, крывое, ад зямлі не відаць, толькі корень вялікі, ва ўсе стараны раскінуўся, шукаючы, чым пракарміцца. Так верст двадцаць-трыдцаць і больш пустыняй едзіш — ні лесу, ні травы, ні зьвярыны ніякай, пакуль прыедзіш на станцію. Тут такое-сякое дрэва, жывуць людзі. Далей — ізноў пустыня! Гарачыня-ледзь вытрымаць.

Сяджу на сваей лаўцы, ківаюся, як той жыд стары у школе, драмлю… Толькі прыглядаюся, аж далёка-далёка блішчыць вада, па ей плыве параход, як раз, як той, што прывёз нас сюды.

Чыж ізноў морэ? Як жэ ж гэта я нічога ня ведаю?

Паказываю суседу, а ён усьмехаецца.

Морэ-то гэта морэ, кажэ, але яно за намі засталося, мы цераз яго перэежджалі, гэто — зданьне, тут здараецца.

Я зняў шапку і перэжагнаўся.

Цяпер, як успомню, мне і самому выдаецца смешным; потым відзеў я не раз такіе зданьня, прэдстаўляліся морэ, вёскі, цэлае места.

Выйшаў на аднэй станціі; віджу: стаіць поезд, вагонаў с трыццаць, вагоны асаблівые — адна пляцформа, а на ёй агро мная кадзь такая, што у яе вёдзер можэ з дзьвесьці увойдзе.

— Скажы, служывы, які гэта поезд? пытаю у якогась салдата, што ішоў каля вагонаў і стукаў малатком на калёсах, каб даведацца, ці цэлы.

— Вадзяный! отказывае.

— Што за водзяный? допытываюся. Але салдат толькі рукой махнуў.