Старонка:У дому лепей (1911).pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

— 14 —


Бо і праўда: чэлавек заняты службай, а тут вытлумачывай якомусь старцу, які такі поезд.

Аднакаж я зацекавіўся.

Віджу каля званка стаіць другі салдат; званіць прыдзецца ня скора, машына там стаіць на каждай станціі доўга.

Патходжу.

— Абьяені мне, служывенькі, калі ласка, які гэта поезд стаіць там за нашым?

— А маскаль мне на гэта:

— А вы скуль едзіце, з якой стараны?

— С пад Мінска, кажу.

— А я з Ракава:

— Ракаў я знаю, атказываю, не далёка ад нас, ладнае мястэчко. А тут сын мой жыве ў Асхабадзе, цяпер службу скончыў…

Так слова за слова разгаварыліся; я і забыўся аб тым вадзяным поездзе.

Аж тут крычаць: „званок“! Я ў вагон.

Потым я допытаўся такі, што гэто значыцца „вадзяный поезд“.

Ён ваду возіць. Край такі пустынны, што нават не на кожнай станці ёсьць вада; дык вось што дзень пасылаюць цэлы поезд, ён забірае ваду там, гдзе яна ёсьць і вязе па ўсіх чыста станціях, гдзе вады нема і раздае яе, а хто не мае права — купляе.

Божэ ж мой мілы, думаю, што ж гэта за край такі, штож гэта за жыцьцё, калі ваду, як тую гарэлку трэба справаджаць з далёку і вазіць па чыгунцэ.

Нарэшце прыехалі.

Места добрае, вялікае: ёсьць і вада і усякае дрэва, добрые дамы́, храмы́.

Спаткаў мяне Янка… Вырас, набраўся павагі; дома чэкала на мяне жонка яго з абедам; зараз же падалі на стол.

Так…

Зачаў я працаваць с сыном; ён больш на службе, а я з работнікамі. Работы шмат: плата лепшая, чым гдзе. Падабалася мне.

Але па неякім часе зачаў я нудзіцца.

У будніе дні сяк-так: устанешь рана: як напрацуешся за дзень, дык і думаеш, як бы скарэй да ложка, а прыдзе свята — ня ведаеш, куды дзець час. Спачатку хадзілі мы з Янкай па месьце, прыглядаўся я, як тут людзі жывуць; хадзілі ў госьці. У Янкі шмат знаёмых: пачцівые, добрые працавікі, лайдацтва сярод іх не было, але ўсё больш людзі