Старонка:У дому лепей (1911).pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

— 15 —

маладые, мне старому кумпаніі нема: гляджу, слухаю — яны ўсё аб сваіх інтэрэсах, сдужбе… кпінкі, жарты…

Адзін раз іду я неяк па рынку — трэба было купіць новую шапку — віджу надпіс шапочніка, маленькая крамка, тут, відаць, і ўся хвамілія жыве. У вакне сядзіць, шыючы шапку стары лет пад семдзесят жыд; застанавіўся я, давай распытывацца: жыд з ахвотай атпаведае, відаць і яму нудна, рад, што, ёсьць с кім пагаварыць.

И трэба ж такі траф: жыд быў калі і не саўсім наш, то недалёка — з Вільні.

З гэтым жыдом мы потым запрыязьніліся, запрашаў ён мяне на шабас, трактаваў рыбай, на свой Велик дзень пасылаў мне гасьцінца мацу. Зусім як у нас! Не раз зваў яго і я да сябе: выпье, бывала, Нохім (так ён празываўся) гарбаты, а калі упросіш выпіць чарку гарэлкі, то закусывае не іначей, як цукрам: трымаўся свайго закону і там. Пачцівы быў чэлавек, хоць і жыд: толькі не даў яму Бог доўгага веку: скора памёр і хварэў нядоўга — ў пяць — ці ў шэсць дзён згінуў ад запаленьня лёгкіх. А як хацелася бедаку вернуцца дамоў!

Я ўжо казаў паном, што скоро зачаў нудзіцца. Бо, як жэ не нудзіцца! Щсё не так, як у нас, нема таго, да чаго челавек прызвычаіўся з дзяцінства.

У дому у свята, калі не паедзешь да Мінска на рынак, або па другіх інтэрэсах, пойдзеш да суседзяў, посядзіш, пагаворыш. летам паходзіш па полі, паглядзіш, як усходзіць збожэ, паспацэруеш каля сенажаці, пойдзеш на рэчку з вудой ці с крыгай, зайдзіш у лёс…

А там куды дзецца? Вышаў за горад — кругом пустыня.

Зімы нема; подыйшлі Каляды — снегу ані званьня.

Папрасіў я нявестку зрабіць куцьцю, расказаў, як ўсё робіцца: напекла яна і наварыла, была і верашчака, і рыба і ламанцы, пад абрус палажылі сена; запрасілі гасцей, усё са сваей староны…

Вось і вялікі пост… Трэба пану сказаць, што там ня толькі касьцёла, але і ксендза нема, а каталікоў шмат і нас, простых людзей і паноў, бо каталіку не пазваляюць служыць у Мінску, ці там у Вільні, а калі ён выедзе да Расеі, даюць ўсякае, хоць самае лепшае мейсца.

Пытаюся я ў Янкі: скажы мне, сынку, вот што; як гэ́та тут будзе? Разумеецца, маліцца я магу у царкве, калі ня хочу дома, ну, а як жэ спаведацца, альбо, калі, ня тут кажучы, памру?

Як тады?