Старонка:У дому лепей (1911).pdf/8

Гэта старонка не была вычытаная

У дому лепей.

А. Новіча.

У тыдня два па Петры пад вечар па дарозе з Мінска у маёнтак пана Зарэмбы ішоў чэлавек гадоў за шэсьдзесят, але ешчэ моцны; на ім была парусіновая шапка, с чорнаго сукна сурдут і камізэлька; зграбна зробленые боты і хустка на шыі паказывалі, што падарожны, хаця не пан і не шляхціц, але ня быў просты, шэры хлебароб.

Ішоў ён паволі, паглядаючы па старонах. Мінуўшы цэркву, што стаяла злева ад дарогі на ўзгорку, пайшоў меж прысадаў: маёнтак быў блізкі і да нашаго падарожнаго пачалі далетаць галасы.

— Дзеткі, завіхайцеся! раздаваўся голас ва ўсе староны и рэхам адбіваўся ат суседняга бора — сонцэ ўжо нізка, ня кончым стога!

Голас старому быў здаўна знаёмы і пад яго сівымі вусамі зьявілася усмешка.

І пан тут падумаў сабе, не змяніўся, відаць, за гэтые колькі гадоў, крычыць, прынаймней, так сама, як калісь ешчэ за паншчыны!

Дарога звярнулася направа і разам перад падарожным аткрылася лучка, пасярод каторай уздымаўся больш як на дзьве часьці складзены стог; навакол яго працавалі челавек двадцать парабкаў и баб; аподаль, пад бярозай, стаяў самавар, шклянкі и тут жэ з газэтой у руках на сене сядзеў жвавы стары праве одных гадоў з нашым, адзеты, у белую жакетку и штаны, у саломенным капалюшы.

Гэта быў пан Міханович, арэндар пана Зарэмбы.

Сабакі першые заўважылі новаго чэлавека і, брэшучы на розные галасы, сунулися да яго.

Міханович палажыў газэту і поглядзеў у тую старану.

— Эгэ! сказаў ён, каго ж гэта Бог дае? Ці ня ты гэта, Тодар?