Старонка:У дому лепей (1911).pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

— 4 —


Наш падарожны зняў шапку і блізка падышоў да пана.

— Нех бэндзе пахвалёны Езус Хрыстус, зачаў ён па старасьвецку, цалуючы пана ў руку.

— На векі! атказаў той, моцно сціснуўвшы руку Тодара, і цалуючы яго ў твар. Вось ня спадзеваўся каго бачыць! Чуў я, што ты вярнуўся са сваей Сыбіры — навіны у нас, сам ведаеш, скарэй як у газэтах расходзяцца, — але ня верыў! Аж ты тут і сам!

Ну, садзіся! Вось тут пад бярозкай, на сене!.. У вас там, мусі быць, і бярозак нема, ды і сена справаджаеце зза мора. Можэ гэрбаты хочэшь? Вось тут ёсць троху вяндлины, сметанка, сухаркі… гаворыў Міхановіч, відаць надто рад з госця.

Ну, як ж табе там паводзілася? раскажы! Памаладзеў ты там за морэм, Тодар!

— Якая там, пане, моладасць! атказаў той. Спужаўся я, што памру там ат паганой трасцы, прыехаў да дому, каб у роднай зямлі злажыць старые косці пад хвоей, або вось такой, як гэта, бярозкай…

— Што так? спытаў Міхановіч.

— Так, пане! Паветра там шкаданвае, асаблива для нашых…

Тым часам грабцы, увідзеўшы новаго чэлавека, зацекавіліся; той-другі селі пад кустамі круціць цыгаркі і пріслухіваліся да таго, аб чым гаварылі пан с Тодарам; дзеўчата нересталі грабсьці и так сама подыйшлі бліжэй.

Міхановіч апамятоваўся.

— Гэй-гэй! закрычаў ён, дзеткі! штож гэта? Гаспадар адвярнуўся, дык і вы сталі! Трэба канчаць, відзіце, як сонцэ нізка. А заўтра сьвята.

Потым ізноў зьвярнуўся да Тодара.

— Вось што, мой прыяцелю, рад я, надта рад, што віджу цябэ і цікава мне паслухаць, як табе паводзілася на чужой старане, але відзіш — і ён показаў рукой на сваю сенажаць — трэба спяшыць!

А вечарам буду прасіць цябе расказаць ўсё, як было: ніхто тады нам перэшкаджаць ня будзе. Пакуль што — хочэш з намі пасядзі, хочэш — ідзі у двор, з гаспадыняй паґавэндзіш.

— Э, пане! кажэ Тодар, штож гэта, ці я не знаю пані? Такая гаспадыня без работы не сядзіць, а я, стары бадзяка, прыду перэшкаджаць! Пабуду тут с панам, памагу стог канчаць; калісь і касіць, і грабці і я умеў ня горш за людзей!

І выпіўші шклянку гэрбаты, што наліў яму пан Міхановіч‘ Тодар зняў сурдут, гальштук, закасаў рукавы кашулі і ўзяў граблі.