Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/109

Гэта старонка не была вычытаная

жную вясну, калі подмух Гольфштрому пачынае кідаць хвалі марскія на лёд, які залягае навакол нашага вострава, мацней пачынаюць біцца сэрцы людзкія. Але веснавыя надзеі — манлівыя, і новы навігацыйны год ня прыносіць нічога лепшага.

— Чайкі ўжо прыляцелі!..

— Гэта толькі разьведка!.. Палятуць назад, як пабачаць, што мора йшчэ скаванае лёдам.

Гэтак сама палятуць і надзеі.

А ўсё-ж надзеі аджываюць кожны год. Без надзеі жыцьцё было-б немагчымае. Кожны мае на нешта надзею, кожны верыць у лепшую будучыню — пасвоему. Аднаму сьніцца амністыя, другі лятуціць аб новым кодэксе, іншы прарочыць хуткі ўпадак Саветаў.

— Ня вытрываюць!.. На Украіне — голад... Мой сусед на нарах, украінец, дастаў з хаты пісьмо... Пачынаецца ізноў людаедзтва... Ня вытрываюць, гэта ўжо апошнія натугі...

— А ўсё-ж пяцігодка...

— Што пяцігодка!.. Найдалей праз тры месяцы ўсяму гэтаму прыйдзе канец.

— Даў-бы Бог, каб гэта скончылася праз тры гады... I то было-б добра...

— Але-ж я вам кажу...

— Паночку! толькі ня гэтак голасна!..

— Ніхто ня чуе... То-ж здаровы розум кажа, што даўжэй гэтак быць ня можа... Хутка згэтуль паедзем...

— Ох, пане... ня гэтак голасна...