Побач з: „Полная забастовка. Все уезды об‘яты беспорядками“ пра „пагоны, сарваныя на мітынгу“…
Недарма рэволюцыя, а з-за яе губарнатарская трасца…
IV
18 кастрычніка.
Памятны дзень…
І самы звычайны асеньні дзень…
У горадзе рэволюцыя…
А чуткі даўно насіліся, што 18 кастрычніка ў Менску рэволюцыя…
Мікола Рэўчык прыехаў у Менск на заработкі. Працуе на фабрыцы. Ну й цікавы-ж ён чалавек!
Чуе ад рабочых:
— Рэволюцыя.
І сам: раз рэволюцыя, дык рэволюцыя. Даўно ён ужо чуў пра рэволюцыю, даўно ён, яшчэ ў вёсцы, лічыў сябе рэволюцыянэрам, аднак, ніхто ня верыў гэтаму.
Рэўчык аставаўся ў няпрымецьці.
Толькі калі прыехаў у Менск, — ён тут разгортвае сваю рэволюцыйную дзейнасьць.
Працуе ён у „дэпо“, у чыгуначнай майстэрні — малатабойцам, год з пяць, і тут робіцца гэроем рэволюцыі.
Шумны гэты 1905 год. Будзіць ён пачуцьцё сотак тых, якія адчуваюць сябе рэволюцыянэрамі.