Старонка:У прасторы (1926).pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

Абудзіў ён і пачуцьцё Рэўчыка.

Сходкі, мітынгі амаль штодня зрабілі на яго ўплыў, выгартавалі рэволюцыянэра.


На плошчы натаўп.

Натаўп з адзінай марай… стварыць рэ-во-лю-цы-ю!

Гойсаюць разьезды коньніцы… стрымліваюць рэволюцыю…

— Не задушыць вам яе! — з натаўпу статны рабочы-чыгуначнік адказвае моцна, працяжна. Словы знашлі сабе водклік у натаўпе.

— Ня стрымаць рэволюцыі!

— Няхай жыве Рэспубліка!

У натаўпе пранёсься шум. Гэта пачалі супакойнаць — адчыняўся мітынг.

— Цішэй, цішэй, таварышы! — праносіцца вокліч у натаўпе.

Раптам над галовамі выстыркаецца фігура рабочага. Па твары й адзежы пазнаць можна мэталістага Рэўчыка.

— Таварышы! — кідае ў натаўп. — Сёньня сабраліся мы тут, вы, мабыць, ведаеце, чаго? Мы вас апавясьцілі. Цар выдаў маніфэст, які ад нас трымаюць у сакрэце! Нам патрэбна ведаць яго, каб надалей знаць, як змагацца. Мы патрабуем яго апавяшчэньня!

Мы катэгорычна протэстуем супроць арышту ні ў чым нявінных нашых таварышоў, якія знаходзяцца ў турме. Мы патрабуем іх вызваленьня!