Старонка:У прасторы (1926).pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

— Патрабуем вызваленьня! пранеслася ў натаўпе і адгукнулася водгульлем.

— Помста тыранам!

— Прэч самадзяржаўе! — не супакойваўся натаўп.

Нехта выстраліў…

Стоячыя ля прамоўцы — Рэўчыка — шэрагі рабочых хістануліся ў бакі.

Куля коннага жандара нацэліла ў твар Рэўчыка. Ён хістануўся наўзьніч, яго падхапілі.

— Першая ахвяра рэволюцыі, — ціха прагаварыў нейкі стары барадаты рабочы.

Першая ахвяра зрабіла на натаўп уплаў.

Гучна неслася:

Вы жертвою пали…
В борьбе роковой…

А натаўп, абкружаны коннай поліцыяй, нярухома стаяў ля дому губарнатара, патрабуючы вызваленьня арыштаваных рэволюцыянэраў і апавяшчэньня маніфэсту.

Адчувалася духота, сьпякота, чакалі губарнатара.

А ў канцылярыі губарнатар дыктаваў:

Полная забастовка.

Двухтысячная толпа осаждает мой дом, требуя освобождения арестованных. Ожидаю распоряжений.

Губернатор Курлов.

Пачалося 18 кастрычніка…