дзей, адданых барацьбітоў за справу рэволюцыі…
Праходзіць натаўп каля турмы, а з-за сьцен, з вокан глядзяць соткі запалых, але палымнеючых адвагай, вачэй. У вадказ на сьпевы натаўпу адказваюць, уздымаючым пачуцьцё змагальнікаў, моцным: Урааа!..
Заёрзаліся коні поліцэйскіх на месцы… глыбей уеліся цуглі…
Вось-вось кінуцца гатовы на натаўп, гойсаць па людзях. Але спакойна прашло… Натаўп ішоў далей і далей, адны шэрагі зьмяняліся на другія, падобныя на першыя. Натаўп урачыста ішоў да Віленскага вакзалу, убіраючы ў сябе соткі, тысячы адзінак — рос…
Нешта будзе! — кожны разважаў.
Але ішлі.
Вось і „плошча каля Віленскага вакзалу“. Дзесяць тысяч — адно цэлае. Зноў чакаюць… губарнатара. Мітынгуюць. Усклікі не супакойваюцца.
Чырванеюць сьцягі. Прамоўцы ўлазяць на зэдлік, кінуць натаўпу дзесяць — сто слоў і мяняюцца адзін другім.
А натаўп стаіць, а натаўп чакае…
VI
Гаах! — уздрыганула зямля.
Гаах! — адгукнулася ў паветры.
— Плі!. плі-плі!.. — чутна каманда казакоў.
— Плі! — чутно было некаторым з натаўпу,