Старонка:У прасторы (1926).pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

VII

Вечар. Дзевятая гадзіна. Кватэра губарнатара. Званок. Лёкай адчыніў дзьверы. Ўвашоў закутаны ў дажджавы плашч высокі статны мужчына.

— Губернатор где? — запытаўся.

— У габінэце.

Мужчына вяртлява выпутаўся з плашча.

Лёкай пазнаў менскага поліцэймайстара Норава.

— Далажэце, што Нораў, — кінуў барадатаму лёкаю і сам сеў у гасьцінай.

— Войдите, — пачуўся грубы голас губарнатара.

— Я с докладом, — цокаючы шпорамі, вітаўся Нораў з Курловым.

— Казаки помогли. А революционное движение растет. Мои люди подсчитывали, толпа была — десятитысячная. Получил письмо о готовящемся на меня покушении, теперь в городе все спокойно. Что завтра будет — пока не знаю.

— Завтра?! — Стрелять! Революцию задушим… крамолу сотрем с лица Русской земли. Стрелять! Войска же в Минске хватает!

— Задушым! — вырвалася ў губарнатара, аддалося рэхам па пакоі, і патанула ў мяккай мэблі…