Старонка:У прасторы (1926).pdf/38

Гэта старонка не была вычытаная

Гэта яе выраз!

— Раз працуеш, дык і ясі, бо маеш поўнае права на гэта, — адказвае яна заўжды рабочым.

Здавальняюцца!

Кахаюць Прузыну ўсе рабочыя і работніцы.

А іх шмат. Больш за сотку…

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

Часам песьня вясёлая прарэзвае паветра, аздабляе прыгожасьцю сваіх пераходаў верхні паверх фабрыкі.

Гэта пяе Прузына, у тахт, пад гул машын выводзіць:

Крокам разьмераным,
Цьвёрдым, увераным
Бліжэй і бліжэй
Да Комуны!..

І калі песьню гэтую пяе яна, дык першыя тры радкі пяюць, працуючы побач з ёй; усе яе таварышкі, а „Да Комуны!..“ прыпадае на яе долю пяяць.

І чысты, чысты, нібы трэль салаўя, поўны гармоніі, льлецца голас Прузыны.

Словы „Да Комуны!..“ пяе Прузына з нейкім унутраным падняцьцем усяго самага, дарагога, якое толькі ёсьць у яе, пачуцьця…

Пачынае з нізкіх нот, сэкундальна ўзвышае, цягне высокую ноту на мёсцы — …му… абрывае, нібы струны на гусьлях, свой мілагучны, мэлёдычны голас, і крыху ніжэйшай