Старонка:У прасторы (1926).pdf/42

Гэта старонка не была вычытаная

сілася, а ён… во… — і паказала яна сходу крывяныя рубцы на сьпіне сваёй, сукенку разадраную… і зноў сьлязьмі залілася… Старшыня сходу апавясьціў перапынак, распытваць пачалі…

А пасьля перапынку сакратар ячэйкі слова ўзяў:

— Таварышы, бачыце вы ўчынак нашае цямноты, перад вамі стаіць ахвяра нясутрымнай бацькавай цёмнай волі… Покуль што мы гэта бачым на кожным кроку… А віной усяму зноў-ткі цямнота…някультурнасьць… І што з таго, каб Гэлька ў нас на сходзе пабывала, пытаюся, што з таго? Над тым, што ці горш гэта ці лепш, Гэлькін бацька не задумаўся. Ён ня хоча пра гэта ведаць… А віною цямнота. Мы, комсамольцы, павінны бучу падняць… Перад вамі ахвяра за тое, што не хацела яна жыць у такіх цяжкіх абставінах жыцьця, у якіх жыла яе матка, перад вамі ахвяра цемнаты нашай вёскі. А віною гэтаму ня бацька Гэлькі, не… ён толькі тупое аружжа спадчыны мінулага, спадчыны панскай паншчыны… панскага ўладарства…

У протоколе сходу ячэйкі запісана было:

— Прыняць належныя крокі, і кропка.

III

Была вясна. Сьнег ужо даўно стаяў, — траўка зелянець пачынала, бяроза лісьцікі жоўценькія пушчаць пачала, прасохла і зямліца, рунь шурпатая на гонях падымалася.