Старонка:У прасторы (1926).pdf/45

Гэта старонка не была вычытаная

молу за гэта навынас папросяць, комсамольцы-ж ня тое, што кулаччо гэтае… капусту летась нашую паламалі, у клюбе вокны каменьнямі павысаджвалі, на вячорках дзяўчат псуюць, як Анельку Зьмітрукову сапсавалі, што нават на той сьвет жыўцом палезла ў моладасьці… Гэта яны так робяць, а ня мы — комсамольцы!

— А да другіх дзяўчат заляцаць будзеш?

— Гэля, нашто пытаць, кахаю я цябе адну, ня пытайся…

— А комуністым калі будзеш?

— І тут Тодар рапорт выклаў:

— На тым тыдні Райком зацьвярджае!

Доўга ‘шчэ не адважвалася згадзіцца Гэлька, а ўрэшце:

— Твая!..

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

Пеўні без перастанку кукурэчылі праз усю вёску, пачынала сьвітаць. З роем вясёлых думак Тодар да хаты ішоў.

— Значыць, жанюся на Гэльцы.

V

Бацька на вясельлі ня быў. Дый што там за вясельле было?.. Запісаліся ў сельсавеце, прышлі да дому, паскакалі праз адну ноч, а на заўтра гаспадарыць пачалі. Вось і па вясельлі, ня тое, што ў бывалыя часы, праз тры дні вясельле спраўлялі, з пасагам праз усю вёску на куфры маладую везьлі, у царкве, як