сьлед, за рукі поп вадзіў, заплоціш, бывала, на дыване стаіш, са сьвечкамі ў руках, дружкі вянцы над галовамі трымаюць…
— А мо‘ гэтак і ляпей?
— Хто-ж яго ведае…
VI
Брат Гэлькі, што ў арміі Чырвонай служыў, да хаты вярнуўся. А бацька пра ўсё і пачаў выкладаць, бы на талерку.
— Ці правільна гэта, што Гэлька са мною старым зрабіла, кінула, у касамолы пашла, без дазволу і благаславеньня бацькінага замуж за Тодара вышла…а?
— Правільна! — адказаў Андрэй.
— Ну што тут і рабіць, — аберуч за галаву Гэльчын бацька схапіўся.
— Памірыцца, у згодзе жыць, новы быт у жыцьцё праводзіць! — упарта настойваў Андрэй.
Мінула некалькі часу. Аднойчы прышлі Тодар і Гэлька да бацькі, прывіталіся, як быццам-бы і нічога ня было, і сказалі:
— Тата! мы запрашаем вас быць у нас, сёньня ўвечары на хрысьцінах, але чырвоных!
Гэльчын бацька даў згоду.