Старонка:У прасторы (1926).pdf/47

Гэта старонка не была вычытаная

ВЁСКА Ў ГОРАДЗЕ

I

Райкомаўскі цыркуляр аб камандыраваньні на курсы комсамольскага актыву ячэйкай быў атрыманы.

На другі дзень прыпаў якраз і сход ячэйкі.

Вось і сход.

Цішыня. Сядзяць хлопцы густа на скамейках у клясе мясцовай школы.

Пытаньне 3: „аб камандыраваньні 2 сяброў на курсы комсамольскага актыву“.

А вось і пастанова:

Ячэйка, лічачы, што актыўнасьць сваю ў комсамольскай працы выявілі Міхась і Мікола, — пастанаўляе камандыраваць іх на памянёныя ў гэтым пункце парадка дня курсы“.

Комсамольцы згадзіліся.

II

— Ну, Міхась, зьбірайся, едзем!- сказаў Мікола, цярэбячы патыліцу.

З ванзэлачкамі за плячамі ўвашлі хлапцы ў станцыйны будынак.

Няпрыветліва сустрэў іх няўзрачны будынак станцыі.

Самавар, што стаяў у буфэце, абдаў іх сваім алавяным бляскам. Кінуліся ў вочы