Старонка:У прасторы (1926).pdf/54

Гэта старонка не была вычытаная

— А ці ўгледзіў ты, як цяжка дастаецца хлеб гарадзкому рабочаму? Вось, прыкладам, таму, што электрычным молатам нарогі для плугоў куе; казаў-жа — паветра гарачынёй у сорак градусаў бывае, іскаркі проста ў вочы з-пад молату бліскавіцаю лятуць, — бывае, што і выпальваюць вочы…

— Так, праўду, кажаш, Міхась, — сумленна адказаў Мікола. А ў вёсцы-ж гарадзкіх рабочых часта гультаямі клічуць.

Тымчасам хлапцы падышлі да курсаў і зьніклі за дзьвярыма…

V

Станцыя Унеча.
Сакратару ячэйкі КСМ — Норту.

Ліст з такім адрасам быў атрыманы тав. Нортам ужо зусім нядаўна.

А ведаць трэба, што сакратар — па профэсіі шавец, таму, кальнуўшы шылам у ражок конвэрту, ён акуратненька ўскрыў яго.

Шэрая паперка ляжала ў ім,

І ўслух пачаў ён чытаць яе за варстатам, трымаючы на каленях недаклеены абцас. І пісалася ў паперцы той:

Здароў братка!

Абяцанае, як бачыш, споўніў, пішу табе ліст з Віцебску. Я і Міхась вучымся. Ты пра-