сіў апісаць табе горад Віцебск, дык я і пішу. У Віцебску больш за ўсё кінуліся ў вочы ўзгор‘і ды рэчка Заходняя Дзьвіна з параходамі на ёй, якіх ты з роду ня бачыў, дый я ўпяршыню. Міхась дык веры ня мог даць, як гэта вакзал на вадзе плавае, вакзал гэты прыстаньню завецца, а параходы, бы цягнікі, пад званкі то прыходзяць, то адыходзяць. Берагі рэчкі высокія і крутыя: Жывем у абшчажыцьці Дому Селяніна. Бываюць дні, што працуем — раўняем поле пад аэродром, вучымся і працуем. Ходзім на экскурсіі — аглядаем заводы і фабрыкі; вось нядаўна былі на фабрыцы, дзе панчохі робяць. Я і ня сьніў, і ня бачыў ніколі, каб пяцьсот кабет сядзелі адна каля аднае дый хто ніці на шпулькі наматвае, хто панчохі тчэ на машынках, падрад стаячых на вялічэзных сталох, хто фарбуе ў розныя колеры пры помачы катлоў-барабанаў, хто цэлымі днямі стрыжэ і стрыжэ, хто пакуе тысячы панчох. І куды ня сунешся, усюды пяюць — песьні вясёлыя, работніцкія. У часе экскурсіі нашай, дырэктар фабрыкі казаў нам, што гады са тры таму назад фабрыку за адсутнасьцю збыту меліся зачыніць, што работніцы, чакаючы лепшых дзён, працавалі цэлымі месяцамі дарма, што прадавалі апошнія хатнія рэчы, каб адна магла падтрымаць другую, і дачакаліся. Сёньня гэтая фабрыка не пасьпявае выконваць усе заказы; працуе на ёй звыш пяцёхсот работніц — усе
Старонка:У прасторы (1926).pdf/55
Гэта старонка не была вычытаная