Старонка:У прасторы (1926).pdf/59

Гэта старонка не была вычытаная

пашла жыць на гаспадарку свайго мужа, Ігната Баханко, а гаспадарку Якіма Буханца падзялілі між сабой яго браты, дзядзькі Параскі, узяўшы пад сваю апеку да сябе двух меншых дзяцей Якіма — пяцёхгадовага Антося і трохгадовую Марысю.

Выхад быў знойдзены…

II

Дваццаць год пражыла Параска са сваім мужам Ігнатам, дваццаць год насіла яна прозьвішча — Баханко, дваццаць год працавала ў гаспадарцы.

Гэтыя дваццаць год выматалі з яе ўсе сілы, усё здароўе. З маладой, прыгожай дзяўчыны нічога не засталося, акрамя ласкавага погляду блакітных, вялікіх, запалых у ямачкі вачэй.

У першыя гады жыцьця з Ігнатам жылося ім нішто — добра. Хоць працавалі зранку да позьняга вечару.

Але падрасьлі малодшыя браты Ігната, ажаніліся, вось і прынілося дзяліць зямлю.

Падзялілі.

На Ігнатаву долю прыпала пяць дзесяцін зямлі і пуня.

І прышлося з пуні будаваць хату.

Ледзь-ледзь, але пабудавалі.

І тут ужо пачынаецца іншае жыцьцё для Параскі.

Муж яе — Ігнат — гультай, і яна адна з малымі дзеткамі вяла гаспадарку.