Уводзіны ўсё гэта. Кажу пра гэта я таму, што выкласьці на роднай мове мне і вам жадаю адну з тых плітак цагляных, напісана была што адным з рабоў — поэтам рытмаў і жыцьця, дзе сонца ў голаў проста паліць — у Эгіпце. Поэта той быў такі, што ў скрэбіны на гліне ўклаў і рытм, і зьмест — жыцьцё, і вобраз — лятуцені…
Чытайце:
∗
∗ ∗ |
Я раб Яэль. Нявольнік я, засуджан я на сьмерці кару. І заўтра мне не сузіраць тых дзён, што ўчора бачыў, — калі сталёваю стамескай я надпіс высякаў на фараонавай грабніцы. Не сузіраць мне тысячаў маіх братоў, што глыбы камёня на калясьніцах возяць і піраміды стромкія, палацы фараонаў будуюць што… Не сузіраць мне той дзяўчыны Аллы, што тут, дзе я жыву, жыве. Хаця-ж і вінен я, але судзьдзя-ж ня я і не народ мой рабскі, якому я ня здрадзіў. Хай ня вініць мяне народ, яму я апраўданьне гэта пакідаю, бо чысты я, бы ліст лотоса…
∗
∗ ∗ |
Было вось гэта так: У царстве фараона жывем мы ўсе. І ўсе працуем — наша доля. І дзень дзевяты быў на ўсходзе поўналуньня. І загадалі нам старэйшыны закончыць тэй палац, што сыну ён свайму аддаць быў мусіў — у дзень павышэньня сына на стан вярхоўнага