І хатнюю работу трэба справіць, і на поле пасьпець, і дзяцей дагледзіць — усё чыста ляжала на плячох нашае Параскі.
Працавала — бы вол.
І адкуль толькі сілы браліся — нямаведама!
Працуе Параска з дзяцьмі, паедзе Ігнат у горад — збожжа ці дровы прадаць ды газы альбо солі купіць, а якраз наадварот — дровы, дык прадасьць, а сам п‘яны прыедзе.
Зальлецца сьлязьмі Параска, высушыць хвартухом вочы ды зноў за працу: само ня зробіцца…
Уся вёска ведала пра такое жыцьцё, але вялікая бяда, — якое дзела цэлай вёсцы да Параскі….............
Надыходзіў сёмы год Рэволюцыі Кастрычніка.
Параска, навучаная горам, працай, зжылася з Савецкай уладай, параднілася.
І чаму-ж не парадніцца?
Савецкая ўлада — улада самых рабочых і сялян; я сялянка — значыць, я і ўлада — вось вывад, зроблены Параскай майму таварышу.
Зьмянілася было крыху за шэсьць год рэволюцыі жыцьцё Параскі.
Дзеці падрасьлі, старшаму пятнаццаць лічылася, зямлі ‘шчэ з дзесяцінкі са тры атрымалі, гаспадарку на ногі паставілі, Ігнат піць перастаў, але затое гультаём тым самым і