Старонка:Фабрыка сьмерці (1929).pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

Ня вырвуць мову!
Ніколі! Не!
Таварышы, гэй! Заўсёды адважна,
каб толькі…
Бяз панікі, ўперад, угрунь!
На полі, на бруку
загінем, паляжам,
адно ўсё-ж запалім
ў відалях
зару.
Думкі, як іскры, ружовым сьвітаньнем,
думкі, як іскры, асьвечваюць шлях.
— З намі вясна!
— Таварышы, з намі!
— Не выпушчайце чырвоны сьцяг!

|}