Старонка:Ф. Аляхновіч. На вёсцы.pdf/3

Гэта старонка была вычытаная

АКТ I.


ЗЬЯВА I.

Стасюк. Анелька.

Стасюк (сядзіць на камені і майструе дудку. Побач яго ляжыць на зямлі вяночак з польных кветак. За сцэнай удалёчку чутно хор, які пяе народную песьню).

Анелька (уходзіць і, пабачыўшы Стасюка, нясмела затрымліваецца у глыбі сцэны). Стасюк!..

Стасюк (ня чуе і далей робіць сваю работу).

Анелька (галасьней). Стасюк!

Стасюк (аглядаецца). Што? чаго?

Анелька (засароміўшыся). Нічога... я так сабе...

Стасюк (ізноў бярэцца за работу).

Анелька (пасьля паўзы). Стасюк!

Стасюк.. Чаго табе?

Анелька.. Нічога, я так... Вось сонейка заходзіць, пара ужо жывёлу с поля гнаці... А хмарачкі па небе так пекна ляглі!.. Здаецца, вось якійсь там вой на калі ляціць... (паўза). Адна с тваіх авечак у лесі заблудзілася... Я яе знайшла і да стада прыгнала...

Стасюк.. Добра... Дзякуй табе. (паўза).

Анелька.. Стасюк... я...

Стасюк.. Чаго-ж табе яшчэ? Стасюк ды Стасюк!

Анелька.. Стасюк! я... я... выбачай!.. Іду ужо, іду! (выбегае).

Хор за сцэнай памалу заціхае.