Старонка:Хам (1912).pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

ваць голас жалейкі, — відаць пастух; гонячы дамоў дабытак, ён іграе сабе аднастайную жалосную ноту/.


З’ЯВА 1-ая.

ПАЎЛЮК – УЛЬЛЯНА.


УЛЬЛЯНА /адышоўшыся ад жанок, сьпеваючы пад­ходзіць да Паўлюка/. Як маешся, Паўлюк.

ПАЎЛЮК /бытцам с прасонку/. Га!..

УЛЬЛЯНА. Вочы выглядаеш на бяду сваю…

ПАЎЛЮК. На якую бяду?.. Ніякой бяды не бачу…

УЛЬЛЯНА. Мне-ж гэта ўсё роўна… але, глядзі, Паўлюк, людзкіе языкі ужо разнясьлі, што дзень у дзень сходзіцеся вы тут, што возіш яе у чоўні, ды ўсё другое, а яна заўзялася на цябе…

ПАЎЛЮК. Заўзялася?.. Калі разнясьлі, то хай сабе разносяць, на тое-ж і языкі… Німа што гу­каць пустое… шкадаваць трэ ўсіх — найменшаго, кожную кузюльку… душу шкадаваць і ратаваць яе ад згубы.

УЛЬЛЯНА. Мудра, разумна кажэш. Старшы ты за мяне і больш бачыў свету, чым я… Я гэта толь­кі з добраго сэрца. /Паднімае вёдры, каторые перш была паставіла і моўчкі адходзіць/.

ПАЎЛЮК /гледзячы ўсьлед ёй/. Ульляна!..