Старонка:Хлопчык з-пад Гродна (1940).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

Злы, дурны язык.
У пяску, каменнях
Солі я шукаў,
З ціхім абурэннем
Долю папракаў.
Не хачу памерці —
Жыць і жыць хачу.
Ные, млее сэрца,
Кружыцца ў ваччу.
Я дружыў з пяколкам,
Нібы дзед стары.
Пад маёй галоўкай
Жмут сухой кары.
Часам кажа маці:
«Выйдзі пагуляць!»
Не любіў гуляць я,
А любіў ляжаць.
Я ляжу. Зарніца
Запаляе гай.
Засынаю. Сніцца
Белы каравай,
Праснакі, аладкі,