Старонка:Хлопчык з-пад Гродна (1940).pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

Адкармлю! Хай пасвіць
Статачак гусей».
Слухаю і гасну,
І пад стол хутчэй.
Я дрыжу, бы колас
На мяжы адзін.
Слых мой рэжа голас,
Нібы востры клін:
«Хай Ігнась сягоння
Пойдзе да мяне!»
Бацька ціха стогне,
Грозна кажа: «He!».
Больш я ўжо ніколі
Ў хаце не крычаў.
Не прасіў я солі —
Як шчупак маўчаў.