Старонка:Хлопчык з-пад Гродна (1940).pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

III

Нашая хаціна
Мохам абрасла.
Нібы ў дамавіне,
Ў светлы дзень — імгла.
Злеплена убога
Глінай па вуглах.
Бык зачэпіць рогам —
Распадзецца ў прах.
Навакол падпоркі —
Тонкія калкі —
Паднімалі лоўка
Сцены на штыкі.
Хата гнецца ракам,
Быццам ад пакут.
Нават і сабакі
Жыць не хочуць тут.
Пабяліць знадворку
Солтус загадаў,
Дык адны падпоркі
Бацька маляваў.