Старонка:Хлопчык з-пад Гродна (1940).pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

Чэша, нібы грэбнем,
Мой кудлаты чуб.
Быў загад дваровы
Кідаць у ваду
Малых рыбаловаў
Рыбам на яду.
Не адно дзіцятка
Згінула ў віры.
Галасілі маткі
Блізка ля гары.
На гары высокай,
Воддаль ад прысад,
Чаравалі вока
І палац, і сад.
«Пан забраў у «хлопа»
Воды, чаўнакі.
Мы паноў патопім —
Прыдзе час такі.
Прыдзе суд народны
І пачне судзіць.
Ад паноў ніводны
Тут не будзе жыць.