Старонка:Хлопчык з-пад Гродна (1940).pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

Матухна чарней.
«Хатка наша дзе-ж тут?
Гавары хутчэй!»
Так пытаю млосны
І дрыжу, дрыжу,
На матулю коса
Я гляджу, гляджу.
У разбіты комін
Вецер дзьме і дзьме.
Чую стогн знаёмы —
Маці кажа мне:
«Хатка пайшла дымам,
Агнявой зарой.
Ой, цяпер куды мы
Кінемся з табой?»

V

Жаль і смутак чорны
Паляць мне душу.
Цяжка, нібы жорны
На спіне нашу.