Старонка:Хлопчык з-пад Гродна (1940).pdf/27

Гэта старонка не была вычытаная

Хоць аб камень біцца
Беднай галавой.
Што-ж, кажы, рабіць мне;
Ігнасёк, з табой?»
Слёзы маткі льюцца,
У вачах блішчаць.
«Дайце торбы, людцы,
Пойдзем жабраваць!»
Людзі шкадавалі,
Хто чым мог, памог —
Бедным торбы далі.
Вось пайшлі мы ўдвох…

VI

Нудныя дарогі.
Лес. Балота. Гаць.
Кандыбаюць ногі,
Вочы ўдаль глядзяць.
Вузкія палеткі
З дзікаю травой.