Старонка:Хлопчык з-пад Гродна (1940).pdf/36

Гэта старонка не была вычытаная

Селі мы пад тын.
Маці уздыхнула
І сказала: «Сын!
Богу мы не любы,
Бога не заві!..»
Пакусала губы
Моцна — да крыві…

IX

З маткаю аднойчы
Мы удвух ішлі
Ды блудзілі ўночы,
Вёскі не знайшлі.
Снежная паляна,
Снег блішчыць ў імгле.
Я на матку гляну,
Матка — на мяне.
Замяла дарогу
Лютая зіма.
Ходзім доўга-доўга —
Вёскі ўсё няма.