Старонка:Хлопчык з-пад Гродна (1940).pdf/41

Гэта старонка не была вычытаная

Так панам жадаю
Ночкі начаваць
Ды з ваўкамі ў гаі
Шчыра размаўляць.
Люты воўк ніводны
Нас дастаць не мог.
Дуб — наш бацька родны,
Каб-жа ён не ссох!
Каб тут на вяршыні
Салавей спяваў,
Каб яго галіны
Месяц фарбаваў.
Маці абнімае
Ды цалуе дуб:
«Хай цябе мінае
Грозны лесаруб.
Я сюды памерці
Да цябе прыду.
Раскажу ад сэрца
Ўсю сваю бяду».