Старонка:Хлопчык з-пад Гродна (1940).pdf/42

Гэта старонка не была вычытаная

З дубам размаўляла,
Добры ён, сваяк,
А ў мяне ад жалю
Ў горле стаў камяк.

X

Мы аднаго разу
Тут вясной былі.
Распявалі разам
Я і салаўі.
З маткай тут сядзелі
Мы ў гарачы дзень.
Між галін звінелі
Пчолкі дзе-нідзе.
Кветкі палявыя
Навакол цвілі.
Мёдам ветрык веяў,
Пахла ад зямлі.
І трымцеў галінай
Ветрык-цымбаліст,
Браўся за лісціны,