Старонка:Хлопчык з-пад Гродна (1940).pdf/43

Гэта старонка не была вычытаная

Рухаў кожны ліст.
На самой вяршыні
Дуба я сядзеў
І на далі, шыры
Я з гары глядзеў.
Неба два прасторы
На зямлі ляжаць.
Гэта два азёры
Люстрамі блішчаць.
Між азёр прысады
У палац вядуць.
За цяністым садам
Парабкі аруць.
Воддаль пуцявінка
Змейкаю паўзе.
Хатка на скарынку
Жабракоў заве.
Там хацінак многа —
Згорбленых, старых.
Мы пайшлі дарогай
Да хацін да тых.
Жаўранкі над гаем