Старонка:Хлопчык з-пад Гродна (1940).pdf/46

Гэта старонка не была вычытаная

Ксёндз — «святы пастух».
Маляра загнаў-бы
Ў воблачны катух.
Хай ён там з амбона
Ў божу дудку дзьме.
Хай бубніць варонам
Мудрасці свае.
Хай есць клёцкі ў раі,
Колькі хоча сам.
Хай там байкі бае
Ўсім святым гусям.
Думка лезе з сэрца,
Круціцца, бы ўюн.
Стогну ля акенца,
«Лазара» пяю.

XI

Гнемся пры народзе,
Гнемся — жабракі.
Хто тут шум заводзіць?
Што за шум такі?