Старонка:Хлопчык з-пад Гродна (1940).pdf/52

Гэта старонка не была вычытаная

Выплакаў я гора,
Стала мне лягчэй.
Потым хтось гаворыць:
«Пойдзем, дабрадзей!»

XII

Што гэта за скрынка?
Што тут за купец?
Гэта катарынка
І яе ігрэц.
Постаць маладая,
Сіва барада.
Ці не сустракае
Новая бяда?
Голас добры, важны.
Нейкі слаўны дзед.
Я хлапчук адважны —
Я за ім услед.
Ён пайшоў у поле,
Я не адставаў.
Дай мне хлеба ўволю,