Старонка:Хлопчык з-пад Гродна (1940).pdf/56

Гэта старонка не была вычытаная

Тыц у воз рукой.
Лезе па кішэнях,
Лезе і да рук.
Ах, які машэннік,
Ах, які зладзюк!
Не хачу ў такога
Я далей служыць.
Не хачу я, ўбогі,
З крадзенага жыць.
Ён ужо занадта
Ў парабкаў крадзе.
Злодзей ён пракляты.
Зловяць — прападзе.
Я пайду дарогай
З торбачкай адзін.
Ходзіць шмат убогіх
Гэткіх сірацін.