Старонка:Хлопчык з-пад Гродна (1940).pdf/61

Гэта старонка не была вычытаная

Фабрыкант заўзяты
Грабіць наш народ.
Злодзеі такія
Ёсць сярод сялян.
Вось наймаюць тыя
Бедных на абман.
Да такога хочаш
Ты служыць пайсці?
Тваё ліха ўтройчы
Пусціцца расці.
Лезу я ў кішэні,
Толькі не краду.
Я са сваёй жмені
Нешта ім кладу.
Раздаваць таемна
Шчасце я люблю.
Гэта мне прыемна —
Вось і раздаю!»
Ззяюць дзеда вочы,
Нібы зоркі дзве.
Штосьці я балбочу,
Шум у галаве.