Старонка:Хлопчык з-пад Гродна (1940).pdf/64

Гэта старонка не была вычытаная

Багачам смактаць.
Пра ксяндзоў-шпіёнаў
У лістоўках тых,
Пра іх забабоны
І пра катаў злых.
Ад лістовак сэрца
Аж гарыць агнём,
Аж зямля трасецца,
Ходзіць хадыром.
Смачны цвет каліны,
Хоць кладзі між губ.
Тонкаю галінай
Трэцца дуб аб дуб.
А туман бялюткі
Льецца малаком.
Пробую ціхутка,
Ліжу языком.
Бараду прыклеіў,
Зноў парык надзеў.
Я гляджу і млею —
Зноў ён сівы дзед.