Старонка:Хлопчык з-пад Гродна (1940).pdf/65

Гэта старонка не была вычытаная

Пачынае ў гаі
Новы, ціхі сказ.
Ён апавядае
Доўгі, доўгі час.

XV

Быў і ён гарэзай
Ў юныя гады.
На руках парэзы —
Кайданоў сляды.
Нюхаў ачумелы,
Злы турэмны пах.
Тры гады звінелі
Путы на руках.
Бізуны свісталі
Над яго спіной.
Білі, аблівалі
Ільдзяной вадой.
Білі за спяванне —
Ён любіў спяваць,
Уначы, уранне