Старонка:Хлопчык з-пад Гродна (1940).pdf/68

Гэта старонка не была вычытаная

Прыяцель-каваль.
Ён кайданы ў горан
Гнеўна палажыў,
Каб для панскіх горлаў
Выкаваць нажы.
Ад ліхой пагоні
Ратавацца як?
І бяглец па гонях
Рушыў у хмызняк.
Воблакі, як горы,
Зараніц агні.
Сам каваль у горад
З’ездзіў на кані.
Ён купіў у Гродне
Скрынку для ігры,
Парыкі, бароды,
Вопратку і грым.
Сябру дарагога
Апрануў як след —
Вышаў на дарогу
Катарыншчык-дзед.