Старонка:Хлопчык з-пад Гродна (1940).pdf/69

Гэта старонка не была вычытаная

XVI

Вязень у каморы
З бацькам жыў маім,
Пра бяду і гора
Вёў гамонку з ім.
Ён на лёс на горкі
Выліваў свой гнеў.
Пачынаў гаворкі
Часта пра мяне.
Білі без прычыны,
Доўгі час хварэў.
Бацька, як лучына,
У турме згарэў.
Брынкнулі пагрозна
Путы на руках,
І застылі слёзы
Ў стомленых вачах,
Жудасна і глуха
Сціх кайданаў звон.
Ён стагнаў без руху,
І… апошні стогн.