Старонка:Хлопчык з-пад Гродна (1940).pdf/70

Гэта старонка не была вычытаная

Павалок служака
Труп праз карыдор.
Я пад дубам плакаў:
Татка мой памёр…
«Годзе! — Катарыншчык
За руку вядзе. —
Годзе! Гора знішчым
У агні й вадзе!
Пойдзем, знойдзем лекі
Ад тваёй журбы».
На мае кудзеркі
Ветрык дзьме слабы.
Зорка — нібы вока,
Месяц — як пажар.
Мы ідзем далёка
Ў векавы гушчар.

XVII

Чорны корч мядзведзем
Мне здаецца там.
Вецер шэпча недзе
Свой сакрэт кустам.