Старонка:Хлопчык з-пад Гродна (1940).pdf/75

Гэта старонка не была вычытаная

Сорамна прызнацца,
Млеў я і гарэў.
Потым агнякрылы
Пролетарскі гімн.
Я імчаўся ў вырай,
Я ляцеў на ім.
Адбівала сэрца
Гімна стройны такт.
Шапку зняў, паверце,
І стаяў вось так.
Быў я найшчаслівы
Хлопчык на зямлі.
Думкаю імклівай
Жыў тады ў Крэмлі.

XVIII

Мы да пнёў прыпалі,
Начавалі ўдвох.
Птушкі ў лесе спалі,
Я заснуць не мог.
Блізка да кургана